Выйшаў у свет кліп на песню гурта Laurynienka «Гэй, малады»

05 октября ‘17

Амаль паўгады ішоў конкурс «Мова — Музыка — Футбол», арганізаваны «Арт Сядзібай» і Федэрацыяй футбола Беларусі. Мэтай конкурса было стварэнне яскравых песень для яднання футбольных фанатаў, для падтрымкі каманднага духа, для натхнення футбалістаў і матывацыі на перамогу.

За гэты час музыкі паспелі адыграць канцэрты, запісаць песні, запаліць у фінале, заняць адпаведныя месцы і … атрымаць падарункі! За першае месца гурт-пераможца Laurynienka  атрымаў магчымасць зняць кліп да конкурснай песні «Гэй, малады».

Удзельнікі гурта самі з’яўляюцца футбольнымі заўзятарамі ФК «Гомель», таму, напэўна, менавіта іх песня кранула сэрцы сябраў журы — футбалістаў, музыкаў і музычных крытыкаў. Нагадаем, што кліп здымалі на гомельскiм стадыёне «Цэнтральны»

«Гэта быў першы досвед такіх здымкаў, і мы можам сказаць, што праца з кіно і відэа вельмі цяжкая. Мы сталі па-іншаму, з большай павагай ставіцца да прафессіі актора, рэжысёра, аператара і г.д. Наогул, на пляцоўцы была пазітыўная атмасфера, дзякуючы рабятам з «Арт Сядзібы», — распавядаюць музыкі з гурта Laurynienka.

Вернуться к списку
Читайте также
БелоруснефтьУКС города Гомеля